25.04.2024

23 лютага ў 15:00 у ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” адбыўся раённы злёт перадавікоў народнай гаспадаркі  “Гонар і  пашана па працы”.

 

За дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Леанідавіч Шайбак ўзнагародзіў лепшых работнікаў Карэліцкага раёна.

Другая частка свята была прысвечана  Дню абаронцаў Айчыны і ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды былі выказаны словы ўдзячнасці ўсім абаронцам нашай краіны: як героям мінулых гадоў,  так і салдатам , афіцэрам сучаснага войска.

Творчы калектыў ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” падрыхтаваў святочную праграму, тым самым падарыўшы добры настрой ўсім гасцям свята.

Translate »