25.04.2024

21 красавіка у ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» адбыўся абласны конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”.

Удзельнікаў фестывалю-конкурсу і гледачоў прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Жук-Куніцкая пажадала ўдзельнікам лёгкіх ног і спрыяльнай сцэны.

Танцавальныя калектывы выступалі ў намінацыях “Народны танец”, “Сучасны эстрадны танец”, “Беларускі народны танец” у дзіцячай і маладзёжнай узроставых катэгорыях. Самадзейныя артысты ацэньваліся па іншай шкале, чым народныя і ўзорныя.

Танцавальны калектыў «Спадчына» ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» атрымаў дыплом II cтупені ў намінацыі «Народны танец». Таксамам дыплом за ўдзел атрымаў танцавальны калектыў «Юнацтва» ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў».

Translate »