26.04.2024

16 чэрвеня ў агр.Краснае прайшло свята “Начныя прыгоды з Баламутнем”, усё пачалося з тэатралізаванага прадстаўлення «Чары Баламутня», заснаванае на легендзе пра некалі жыўшага вадзянога чалавека ў Красненскім возеры. Кажуць, ён быў вельмі добры, вясёлы, кахаў прыгожых кабет і дапамагаў рыбакам, дый у гэты вечар ён аб’яднаў усіх гасцей свята.

На свяце кожны ахвотнік мог паспрабаваць духмянай наварыстай юшкі і запечанай рыбы.

Рэстаран «На кручку» прапанаваў разнастайныя рыбныя стравы і зяленіну: гамбургер з каралеўскім шпікам, сушаную рыбку, сала “Па-вясковаму” і “Зайчыны закускі”.

Мясцовыя рамеснікі прапанавалі сваю прадукцыю з саломы і гліны. Таксама ў продажы былі прадстаўлены вядомыя карэлічанам лялькі Наталлі Жук, унікальнасць якіх у тым, што для іх стварэння неабходны звычайныя матэрыялы: капрон, сінтэпон, ніткі, іголка і, самае галоўнае, натхненне!

Для гасцей свята ў выкананні артыстаў з Іўеўскага Цэнтра культуры прагучалі ўсім вядомыя эстрадныя кампазіцыі беларускіх і расійскіх аўтараў.

Спаборніцтвы па рыбнай лоўлі вызначылі самага ўдачлівага рыбака.

На кулінарным паядынку рыбу чысцілі, рыхтавалі і падзяліліся смачнымі рэцэптамі.

Спаборніцтвы “У дарунак Баламутню” па перацягванні канату згуртавалі Красненцаў, а па ўзняцці гіры – вызначылі самага дужага ўдзельніка свята, тым самым выклікалі шквал эмоцый.

У завяршэнні свята прайшла дыскатэка “Ноч у Чырвоным”.

 

Translate »