24.04.2024

ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» стаў ініцыятарам правядзення акцыі «Для бабулі і дзядулі вышыванкі» ў рамках святочных мерапрыемстваў,  якія прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

29 чэрвеня юныя ўдзельнікі творчых калектываў раёна ўручылі ветэранам працы гарпасёлка  сімвал беларускасці — стужку з нацыянальным арнаментам — як даніну павагі да старэйшага пакалення і прадаўжэння іх слаўных традыцый.

Сваімі меркаваннямі падзяліліся ўдзельнікі акцыі.

Віктар Васільевіч ЖУЧЭНКА,

ветэран працы галіны культуры:

— Сённяшняя акцыя стала сімвалам сувязі пакаленняў беларусаў. Няхай  з гадамі мацнее гэтая сувязь, шануецца ўсё тое добрае і вечнае, што здабыта дзядамі і бацькамі на франтах і ў тыле, у пасляваенныя гады.

Аляксандр Уладзіміравіч БАКЕЙ,

ветэран працы:

—Усё жыццё працаваў вадзіцелем. Мне 84 гады, і зараз я застаюся ў страі, поўны сіл і энергіі. Жадаю маладым знайсці сябе ў жыцці. Каб ніколі не зведалі, што такое вайна, а маглі жыць і тварыць пад мірным небам.

Мілана САЛЬВОНЧЫК,

вучаніца 7 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы»:

— Хачу выказаць словы ўдзячнасці ветэранам вайны за мір на зямлі. Мы можам  сёння вучыцца і займацца любімай справай. Ганарымся, што жывём у мірнай і квітнеючай Беларусі. Няхай ніхто і ніколі не парушыць наш спакой.

Па матэрыялам газеты «Полымя».

Translate »