25.04.2024

6 ліпеня ў аграгарадку Краснае адбылося свята «Купалле — свята вады и агню».

Самадзейныя артысты агарагарадка не толькі прадэманстравалі свой песенны і танцавальны патэнцыял, але і паказалі сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне, героямі якога сталі міфалагічныя істоты: русалкі, вадзяны і лесавік. Тым часам красненскія прыгажуні пускалі на мясцовым возеры купальскія вянкі, каб даведацца, калі замуж выйдуць і адкуль сватоў чакаць.

Translate »