26.04.2024

У аўтэнтычнай вёсцы Ціневічы, сялянскай гаспадарцы “Белыя лугі” Карэліцкага раёна, дзе кожны прадмет можа расказаць аб побыце беларускіх сялян, прайшло раённае свята “Лён-фэст 2018”.

Вялікая колькасць слоў удзячнасці прагучала ў адрас ільну – сімвалу чысціні, багацця і гасціннасці, які на працягу многіх стагоддзяў адзяваў і карміў людзей.

Госці мерапрыемства сталі не толькі гледачамі і слухачамі канцэртнай праграмы творчых калектываў Карэліцкага і Іўеўсткага раёнаў, але і актыўнымі ўдзельнікамі конкурсаў і майстар-класаў, у адным з якіх змаглі навучыцца танцаваць беларускія побытавыя танцы.

Раённы Дом рамёстваў усім гасцям мерапрыемства прапаноўваў набыць сувеніры і падарункі з беларускім каларытам. Работнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі арганізавалі кніжную высаву “Лён моё лён”, продаж сувенірнай прадукцыі.

Спецыялісты Карэліцкага раёнага Цэнтра культуры і народнай творчасці частавалі усіх гасцей свята блінамі з семенем ільну, з мёдам і варэннем.

Шмат жадаючых было сфатаграфавацца ў музеі пад адкрытым небам “Прадметы збору і апрацоўкі лёну”.

Але самымі актыўнымі ўдзельнікамі “Лён-фэста” сталі дзеці. Ім выпала ўнікальная магчымасць паказаць свае кулінарныя магчымасці ў майстар – класе па прыгатаванню пірага з ільняным семенем і кіселя, які арганізавалі загадчык адзела метадычнай работы ДУ “Карэліцкі РЦКіНТ”, старшыня Маладзёжнага савета Карэліцкага раёнага аб’яднання прафсаюзаў Басюк Аксана Уладзіміраўна і спецыяліст ДУ “Карэліцкі РЦКіНТ” Дзідык Таццяна Анатальеўна.

Неабходна было бачыць, колькі радасці і азарту было на тварах дзяцей – яны не толькі самастойна прыгатавалі смачныя ласункі з семенем ільну, але і паспрабавалі іх, а таксама пачаставалі сваіх бацькоў.

А як было цікава дзецям мыць рукі пад звычайным сялянскім рукамыйнікам.

Яшчэ адзін майстар-клас па вышыўцы для дзяцей і бацькоў правяла работнік Дома рамёстваў Вольга Крышэнь.

Пасля заканчэння “Лён фэста” госці і ўдзельнікі раз’ехаліся. Але яркія ўражанні аб свяце і пейзажы дзівоснай прыгажосці беларускай вёскі Ціневічы надоўга застанецца ў памяці.

Translate »