23.04.2024

Супрацоўнікі УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» сумесна з ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і раённай творчасці» правялі музейны ўрок для дзяцей ДУА «Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Музейны ўрок адбыўся па тэме «Беларускі нацыянальны касцюм». Дзеці пазнаёміліся з працэсам вырабу нацыянальнага беларускага касцюма, яго рэгіанальных асаблівасцях. Больш падрабязна навучэнцы даведаліся пра Навагрудскі строй, які адносіцца і да Карэліцкага раёна. Загадчык аддзела Карэліцкага Дома рамёстваў Юлія Аляксандраўна Баярэнка распавяла вучням пра працу майстроў па аднаўленні Навагрудскага строю, а Аляксандр Заблоцкі і Рыта Яроцкая выдатна прадэманстравалі адноўленыя касцюмы.

Translate »