28.03.2024

13 лістапада — Міжнародны дзень інвалідаў па зроку. Гэта дзень моцных духам людзей. Дзень тых, каго не зламаў лёс і пэўныя акалічнасці.

У ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» было арганізавана святочнае мерапрыемства «Свет вачыма душы», якое стала завяршальным у чарадзе мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў рамках месячніка «Чалавек з белым кіем».
З добрымі пажаданням да прысутных звярнулася старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» Вольга Жук.
Цудоўным падарункам для сяброў арганізацыі інвалідаў па зроку стала выступленне творчых калектываў аддзела культуры і дасуга «Красненскі Дом культуры» і ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці».

Жывое выкананне народных і сучасных песень, кранальныя вершы, гумарыстычныя сцэнкі стварылі атмасферу радасці, душэўнасці і добрага настрою.

Мерапрыемства пакінула ў душы слухачоў шмат станоўчых эмоцый, цяпла і дазволіла адцягнуць увагу ад паўсядзённых клопатаў. Таксама члены Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» атрымалі ў падарунак прадуктовыя наборы.

Вольга Жук,
старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ»
Фота Марыны Казловіч і РА ГА «БелТІЗ»

Translate »