26.04.2024

Паважаныя кіраўнікі і спецыялісты, механізатары, паляводы, жывёлаводы
і ўсе, чый лёс звязаны з сельскай гаспадаркай!

Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці! Гэта свята тых, хто ад відна да цямна працуе на палях і фермах, хто займаецца перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі, апрацоўвае зямлю і вырошчвае хлеб, свята ветэранаў вытворчасці, моладзі, працаўнікоў сацыяльна-культурнай сферы на сяле. Глыбока ўдзячныя вам за адданасць сялянскай справе, за неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі нашага Прынёманскага краю і Рэспублікі Беларусь. Жадаем усім далейшых поспехаў у нялёгкай, але такой высакароднай працы.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя працаўнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу Карэліцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці! Праца селяніна заўсёды была нялёгкай, таму і адносіліся да яе з асаблівай павагай і пашанай. Прыродная мудрасць, руплівая праца, стойкасць, цярпенне і, галоўнае, працавітасць – гэта тыя рысы, якія вызначаюць працаўнікоў вёскі. Дзякуй вам за любоў да зямлі, адданасць справе, сялянскую мудрасць і працавітыя рукі. Разам з сардэчнымі словамі віншавання прыміце шчырыя пажаданні дастатку ў вашых дамах, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям і словы глыбокай удзячнасці за працу. Здароўя, невычарпальнага натхнення і поспехаў.

Вольга ПАПКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57

 

Translate »