29.03.2024

Адным з самых яркіх конкурсаў Дажынак у Смаргоні стала спаборніцтва рэкардсменаў сярод гародніны. Тут бульба і капуста, морква і буракі, гарбузы і кабачкі, але такіх памераў, якіх жадала б вырасціць любая гаспадыня. Прадстаўлены на конкурсе і карэліцкія волаты з мясцовых агародаў: кабачок хатні ад Ірыны Дубковай з Турца, бурак “Сталовы” ад Алены Макар з г.п. Мір, бульба “Паролі”, якую вырасцілі работнікі ў НПП “Ніка”, і гарбуз-рэкардсмен ад Таісы Іванчык з г.п. Карэлічы. Дарэчы, карэліцкая гародніна атрымала тры пераможных месца. На Карэліччыне выраслі самыя вялікія кабачок (10,04 кг), бульба (1,42 кг) і бурак (4,46 кг).

 

Translate »