16.04.2024

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, а таксама ДУ «Карэліцкі РЦКіНТ» аб’яўляюць аб прыёме заявак на ўдзел у конкурсе «Дзве зоркі», які адбудзецца 21 снежня ў 17.00 у актавай зале Цэнтра культуры г.п. Карэлічы. Прыняць удзел у конкурсе запрашаюцца работнікі сферы культуры, спецыялісты прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. Спаборніцтва пройдзе ў дзвюх намінацыях: «Лепшы песенны дуэт» і «Лепшы танцавальны дуэт».

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 29 лістапада 2019 года на адрас: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 8, аддзел метадычнай работы ДУ «Карэліцкі РЦКіНТ» або на электронную пошту kor.omr@mail.ru. У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, год нараджэння, месца працы (вучобы), пасада, захапленні і назва выкананага нумара.

Даведкі па тэлефоне: 8 (01596) 7-49-76

Каса: 8 (01596) 74985

Translate »