20.04.2024

Ужо не першы дзень Дзед Мароз, Снягурка і іх памочнікі чакаюць рабят Карэліцкага раёна ў госці. Сёння не выключэнне. Юныя карэліччане разам са Снягуркай нагуляліся ў рухомыя гульні, адгадалі загадкі казачнага Дзядулі і, вядома, загадалі навагоднія жаданні.
Сваёй марай падзялілася і ўзыходзячая зорачка Карэліччыны Дар’я Мокат. Дзяўчынка паабяцала быць паслухмянай у надыходзячым годзе і папрасіла ў Дзеда Мароза лялечны домік.

Лізавета АЙКЯН

Фота аўтара

Translate »