Руководство Кореличского района и депутаты поздравляют кореличчан с Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

Паважаныя мужчыны, ветэраны і воіны Узброеных Сіл!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэте свята стала сапраўды ўсенародным. У яго аснове – павага да гістарычнага мінулага і гонар за сучасную беларускую армію, якая стаіць на варце спакойнага і мірнага жыцця беларусаў.

Дзень 23 лютага традыцыйна ў народнай памяці асацыіруецца з мужнасцю і стойкасцю цэлых пакаленняў, на долю якіх выпалі вялікія выпрабаванні. Прайшло не адно дзесяцігоддзе з таго часу, як мы не ведаем, што такое вайна. Гэта адно з заваяванняў сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Няхай свята стане для ўсіх нас гонарам за нашу краіну, якая з павагай ставіцца да сваіх Узброеных Сіл і падзякай для тых, хто ахвяраваў сабой у імя будучыні і пацвердзіў высокае званне Абаронцы Бацькаўшчыны.

Са святам вас, паважаныя мужчыны!

Моцнага здароўя, радасці вам і вашым родным, поспехаў у імя далейшага ўмацавання беларускай дзяржавы.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Паважаныя карэліччане!

Цёпла і сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны!

Гэтае свята мужнасці і доблесці аб’ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян нашай краіны. Сёння абаронцам Айчыны з’яўляецца кожны, хто лічыць сваім абавязкам берагчы родную зямлю, абараняць яе інтарэсы, чыё жыццё і праца падпарадкаваны адзінай мэце — дабрабыту і росквіту нашай Радзімы.

Мы выказваем словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і лакальных канфліктаў, ветэранам Узброеных Сіл, радавым і афіцэрам запасу, усім тым, хто нават у гэты святочны дзень выконвае свой воінскі абавязак, умацоўваючы абароназдольнасць нашай краіны.

Дарагія землякі! Мы жадаем вам міру, стабільнасці і дабра. Моцнага ўсім вам здароўя, душэўнага цяпла і дабрабыту!

Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь