19.04.2024

Напачатку яго ўдзельнікі сабраліся ў фае Карэліцкай раённай бібліятэкі, дзе арганізавана фотавыстава помнікаў архітэктуры Карэліцкага раёна «Побач з цяперашнім — мінулае», якая прыўрочана да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.

Слова ўзяла загадчык аддзела метадычнай работы ДУ «Карэліцкі РЦКіНТ»
Наталля Шпакоўская, якая адзначыла, што ў Карэліцкім раёне — 37 помнікаў архітэктуры, гісторыі і археалогіі. Большасць з іх вядомыя турыстам, мясцовым жыхарам: замкавы комплекс «Мір», комплекс Мікалаеўскага касцёла, Троіцкая царква ў г.п. Мір, царква святой Варвары ў аграгарадку Райца, царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Турэц і іншыя.
Ганаровае права адкрыць фотавыставу прадастаўляецца намесніку старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыні РА РГА «Белая Русь» Яўгену Чычкану і начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыні РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Іне Санчук.


— Помнікі — гэта гісторыя, і трэба імкнуцца захаваць, бо іх ведаюць і за межамі раёна, — адзначыў Яўген Чычкан і павіншаваў усіх з датай у календары.
У сваю чаргу Іна Санчук сказала:» Кожны год у красавіку адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Мэта гэтага дня — звярнуць увагу грамадскасці на пытанняі аховы помнікаў гісторыі. Гістарычныя помнікі і мясціны захоўваюць гісторыю і традыцыі грамадства. Беларусь мае багацейшую гісторыю. Гэта палацы і замкі, адзін з іх знаходзіцца на тэрыторыі Карэліцкага раёна — Мірскі замак. Гэта і рэлігіёзныя святыні, і помнікі Першай і Другой сусветных войнаў. Гэта нематэрыяльныя каштоўнасці. Мы павінны захаваць тое, што маем, для нашых нашчадкаў.»
Затым прысутныя накіраваліся ў малы зал Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці для ўдзелу ў дыялогавай пляцоўцы на тэму: «Захаванне, выкарыстанне, папулярызацыя і ахова гісторыка-культурных аб’ектаў Карэліцкага раёна, якія занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь». Сустрэча прайшла пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іны Санчук.
Аб актуальных пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны Карэліцкага раёна паведаміла вядучы метадыст Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Святлана Комар. Прамоўца выказала спадзяванне, што агульнымі намаганнямі зможам захаваць гісторыка-культурную спадчыну нашага раёна, а каштоўнасці павінны знаходзіцца ў належным стане.


Аб захаванні царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Турэц расказаў іерэй Андрэй Абрамовіч, а царквы святой Варвары ў аграгарадку Райца — іерэй Аляксей Шышкір. Святароў хвалюе лёс святынь, і яны імкнуцца знайсці выхад, каб захаваць іх надалей, каб тут гучала малітва, а ў сэрцах людзей жыла вера.


Слушным на гэты конт стала меркаванне дырэктара Карэліцкага РЦКіНТ Наталлі Гароднік: «Хто стукаецца, таму адчыняюць». Хочацца спадзявацца, што выказаныя словы падчас сустрэчы не разыдуцца са справай, а дыялогавая пляцоўка будзе добрым стартам для пачынання карысных спраў.

Translate »