23.04.2024

Карэліцкі Дом рамёстваў прыняў удзел у XIV Карэліцкіх краязнаўчых чытаннях. Тэма даклада «Сялянскі касцюм. Верхняе адзенне. Канец XIX — пач. XX ст.» У рамках мерапрыемства прайшла дэманстрацыя рэканструяванага сялянскага святочнага касцюма (верхняе адзенне), адноўленага майстрамі Карэліцкага Дома рамёстваў у мінулым годзе.
Важнай падзеяй навуковай канферэнцыі стала прэзентацыя зборніка навуковых артыкулаў «Карэлічы і Карэліцкі раён. Рэгіянальныя асаблівасці развіцця X-XX стст.», дзе змешчаны матэрыялы дакладаў папярэдніх Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў, у тым ліку і артыкул загадчыка аддзела рамесніцкай дзейнасці Карэліцкі Дом рамёстваў Юліі Баярэнка «Традыцыйны строй Карэліцкага раёна». Зборнік знаходзіцца ў свабодным доступе ў Карэліцкай раённай бібліятэцы.

Translate »