27.04.2024

Паважаныя абаронцы Айчыны! Дарагія ветэраны!

Віншуем вас са святам — Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята ў нашай краіне стала сапраўды ўсенародным. 23 лютага мы традыцыйна ўшаноўваем усіх, хто служыў у войску. Шануем памяць франтавікоў, якія загінулі, адстойваючы свабоду і незалежнасць Радзімы. Ганарымся вайскоўцамі, якія абараняюць межы роднай зямлі, і тымі, хто надзейна ахоўвае свой дом, мір і спакой у сем’ях, сваю справу і сваю будучыню.

Прыемна, што старэйшае пакаленне робіць значны ўклад у патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне моладзі, павышэнне прэстыжу ваеннай службы.

Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі, цяперашнія і будучыя абаронцы Айчыны! Жадаем вам і вашым родным добрага здароўя, міру і дабрабыту. Няхай свята стане для ўсіх нас яшчэ адной падставай для гонару за любімую Беларусь!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Translate »