28.03.2024

22 красавіка прадоўжыла сваю работу выстаўка-кірмаш «Велікодная радасць» у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры, старт якой быў дадзены  15 красавіка. Адным з актыўных яе ўдзельнікаў з’яўляюцца супрацоўнікі аддзела рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў». Яго загадчык Юлія Баярэнка расказала, што выстаўка-кірмаш, якая праводзілася з нагоды вялікіх свят — Вербніцы і Уваскрэсення Хрыстова, дала магчымасць карэліччанам і гасцям райцэнтра пазнаёміцца з велікоднымі вырабамі майстроў народнай творчасці Карэліцкага раёна.

На выстаўцы-кірмашы прадстаўлены велікодныя яйкі ў розных стылях выканання (разьба па дрэве, мастацкі роспіс, інкрустацыя саломкай), якія каштуюць ад 5 да 20 рублёў, а таксама святочныя кошыкі ў тэхніцы лазапляцення з аздабленнем і без яго. Тут шмат велікодных сувеніраў, якія будуць добрым падарункам да свята.

У гэты ж дзень яе наведвальнікі маглі паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе святочнай скарбонкі — скласці невялікія каробачкі-скарбоначкі для сувеніра.

 

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Анжалікі ЗАБРОДСКАЙ

Translate »