29.03.2024

Паважаныя землякі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са Святам Працы – Першамаем!
Будучыня Айчыны і роднай Карэліччыны залежыць ад штодзённай руплівай працы кожнага з нас – рабочага, селяніна, настаўніка, урача, служачага. Сакрэт поспеху – у аднадушшы і салідарнасці, якія дапамагаюць у рашэнні любых праблем.
Паважаныя сябры! Вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцю і талентам ствараюцца нацыянальнае багацце, дастойнае і забяспечанае жыццё кожнай сям’і, закладваецца дабрабыт нашчадкаў, забяспечваецца будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі – нашага агульнага дома.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабра, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна! Дарагія калегі!

Сардэчна віншую вас з квітнеючым Першамаем — сапраўдным святам вясны і працы! Народжаны больш за сто гадоў таму далёка адсюль, гэты дзень здолеў аб’яднаць шматмільённую армію працоўных па ўсім свеце. Асабліва ён любімы ў нашай краіне. У гэты дзень, як ні ў які іншы, адчуваеш сябе неад’емнай часцінкай нашай рэспублікі, часцінкай вялікай і дружнай сям’і! Няхай вас заўсёды атачаюць цудоўныя людзі, а тыя, хто вам асабліва дарагі, ніколі не падводзяць. Не толькі ў святы, але і штодня ў вашым жыцці няхай пануе атмасфера дабра і радасці! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з гэтым цудоўным святам Вясны і працы!

Лідзія Шэўка,

старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў

Translate »