29.03.2024

На ўрачыстасці ўшаноўваліся сем’і Карэліччыны, у якіх пануюць давер і павага, і тут дзеці адчуваюць цяпло бацькоўскіх сэрцаў і ўтульнасць дамашняга ачага, разам займаюцца добрымі і карыснымі справамі.

Святочная праграма «Разам здорава» яшчэ раз пацвердзіла, што менавіта ўсёй сям’ёй можна добра адпачыць. Раздзяліць радасць свята прыйшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна: РА РГА «Белая Русь», РГА «Беларускі дзіцячы фонд», РА ГА «Беларускі саюз жанчын».

На свяце быў арганізаваны продаж шароў, поп-корна, сувеніраў. Працавала дзіцячая гульнявая зона для малышоў.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ

Translate »