28.03.2024

Дарагія юныя жыхары Карэліцкага раёна, паважаныя бацькі, педагогі!

Ад усёй душы віншуем вас з самым радасным, яркім і добрым святам – Міжнародным днём абароны дзяцей!

Самыя светлыя і чыстыя ўспаміны звязаны з дзяцінствам – часам, калі свет вакол здаецца велізарным, неба – бясхмарным, калі шчыра верыш у цуд і цешышся кожнаму новаму дню.

У гэты цудоўны дзень ад усёй душы жадаем дзецям выдатнага летняга адпачынку, новых адкрыццяў і яркіх, незабыўных уражанняў!

Паважаныя бацькі, выхавальнікі, настаўнікі і ўсе тыя, хто прысвяціў сваё жыццё працы з падрастаючым пакаленнем! Беражыце дзяцей, абараняйце іх. Няхай кожнае дзіця жыве ў любові і гармоніі, адчувае ваш клопат і ласку.

Моцнага вам здароўя, посмеху ва ўсіх справах і добрага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Translate »