19.04.2024

Узначаліў шэсце куфар з каштоўнымі скарбамі вобласці.

Свята пачалося з шэсця ўдзельнікаў  фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны”. Сабраліся тыя, хто робяць многае, каб традыцыйная беларуская культура захоўвалася і папулярызавалася, піша shliah.by.
b2zd7tc628ag6ndf9xue6puvcsk0bqh1.jpg
Узначаліў шэсце куфар з самымі каштоўнымі скарбамі  вобласці.Адразу за ім — Ручнікі Панямоння — ручнікі вядомых майстрых Гродзеншчыны.pld0yxt2azr8fq25j86cf2par7row1yh.jpg

ay342mrayui9qe79gu88w15zv7ag1xt0.jpg

043i1ro1k96x2suf1idkowlarwyk63xx.jpg

052fxq2y63o0dddw23o0jaro8iity59b.jpg

98hx906xt0c5j67fa7yzkczdhoh8guwa.jpg

cywtz8ufm0ht3erte3eg3ah9femptgxv.jpg

Пасля гэтага на сцэну выйшлі прадстаўнікі ад усіх раёнаў Гродзеншчыны.

“Яскравай выразнасцю вылучаецца культура, мастацтва, рамёствы Прынёманскага краю. Гэта выразнасць – адбітак своеасаблівага характару, гістарычнай спадчыны народа, які жыве на памежжы шматлікіх культур, — зазначылі вядучыя імпрэзы. — Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёй, на якой нарадзіўся. Кожны з нас павінен ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца культурнай спадчынай сваёй малой Радзімы. І несці гэты скарб праз сваё жыццё”.

3g3ir62z2qyyw4j05287jm2ahont353t.jpg
Стала добрай традыцыяй праводзіць абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” ў розных раёнах вобласці. Мінулае мерапрыемства ў 2019 годзе праходзіла на гасціннай Свіслацкай зямлі, а на гэты раз – на Смаргоншчыне.Гасцей віталі намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык.

Сімвалам фестывалю з’яўляецца традыцыйны беларускі пояс, які перадаецца ад фестывалю да фестывалю. Гэта абярэг, які прыносіць дабрабыт і поспех, сатканы ткачыхамі — Лідскага, Астравецкага, Гродзенскага і Свіслацкага раёнаў.

Урачысты момант свята – перадача фестывальнага поясу ад гаспадароў папярэдняга фестывалю, Свіслацкага раёна, гаспадарам V абласнога фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” — Смаргонскаму раёну.

4o661806sv362qnroc8clh3vs8l9rnwr.jpg
qh12ywuya0pmkuzf9fk5lpzvsw0216xk.jpg
f30t84lo74w89os1oix91n9lwo4h7hhi.jpg
5wfvgg0c9v28w8kyju19p4vo6egqxy0d.jpg
iapryg4mh4hu0v5cf62ycjcz9061mai1.jpg
jj0hh5opo36m5kb1e91sq0jcbtszaivr.jpg
krn4xu4gglc70ycesp7lst043jqzfgso.jpg

Translate »