20.04.2024

На Карэліччыне шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, завяршыўся канцэртам Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».

Адкрылі канцэрт артысты Карэліцкага раённага Цэнтра культуры.

 

 

Легендарны калектыў выканаў песні з новага альбома «Ты прыйдзі ка мне каханнем», а таксама хіты, якія даўно сталі класікай: «Вологда», «Старый клён» і агульна вядомую  «Касіў Ясь канюшыну».

Сваімі ўражаннямі пасля канцэрта падзяліліся гледачы:

Лідзія Алясюк, пенсіянерка: «Вельмі спадабаўся мітынг, які прайшоў у скверы. Гэта вельмі неабходнае мерапрыемства. Канцэрт добры зладзілі. Карэліцкія артысты выдатна выступілі, і дзяўчынкі прыгожа танчылі. Цудоўна, што прыехаў наш беларускі ансамбль»Песняры», я яго вельмі люблю. Прыемна чуць са сцэны песні па-беларуску».

Іна Ахрэмка, кіраўнік ДУ «Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна»: «Сама я нарадзілася ў вёсцы Жухавічы і мне вельмі прыемна, што на алеі Славы Карэліцкага раёна ўшанавалі маю зямлячку — Юшко Яўгенію Іосіфаўну. З вялікім задавальненнем пабыла на канцэрце ансамбля «Песняры». Яны ўпрыгожылі сённяшні дзень, падарылі шмат эмоцый».

С. Богуш, настаўніца пачатковых класаў ДУА «Лукская СШ»: «Мітынг быў цудоўным. Правільна, што такім чынам уславілі людзей, якія аддалі сябе, працуючы на карысць іншых. Вельмі рада, што прыехала. Цудоўны ансамбль, душэўныя песні, пад якія хочацца танчыць».

Сяргей СТОЛЯР

Фота і відэа аўтара

Translate »