28.03.2024

Паважаныя карэліччане!

Сёння беларусы святкуюць Дзень народнага адзінства, і гэтае свята дае нам магчымасць усвядоміць сябе адзіным народам з агульным гістарычным лёсам і агульнай будучыняй.

У нас з вамі адна Радзіма – Беларусь. Мы ў адказнасці за яе сучаснасць і будучыню. У вырашальныя моманты гісторыі менавіта народнае адзінства дапамагала абараняць свабоду і незалежнасць дзяржавы, дамагацца грандыёзных здзяйсненняў. Наша агульная задача сёння – зберагчы і памножыць бясцэнную спадчыну. Адзінства беларускага народа, цэласнасць нашай дзяржавы – гэта заклад гармоніі і развіцця Рэспублікі Беларусь.

Гэтае свята – галоўны запавет для нашых дзяцей і ўнукаў: берагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі

Ад усёй душы жадаем вам здароўя, сямейнай цеплыні, поспехаў у добрых пачынаннях! Любіце сваю краіну і заўжды памятайце – у адзінстве наша сіла!

Са святам!

Э. А. Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

А. Г. Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Translate »