19.04.2024

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры ў рамках правядзення Калядных чытанняў на тэму «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека» адбылася сустрэча, удзельнікамі якой сталі мясцовая ўлада і ідэолагі раёна, прадстаўнікі Навагрудскай епархіі, святары Карэліцкага благачыння, сёстры Сястрыцтва ў гонар царыцы Аляксандры г.п. Карэлічы, кіраўнікі гурткоў Нядзельных школ.

Пачалася сустрэча з песні «Беларусь» у выкананні Наталлі Шпакоўскай і Ірыны Бондаравай. Гучала мелодыя  пра самую любімую зямлю, белага бусла ў небе, пра дом, у якім жывём, пра край, куды заўсёды вернемся — і яна глыбока кранала сэрца.

Слова прадастаўляецца намесніку старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыні РА ГА «Белая Русь» Яўгену Чычкану, які павемідаў прысутным аб узаемадзеянні дзяржаўных органаў улады з Беларускай Праваслаўнай царквою. На тэрыторыі Карэліцкага раёна дзейнічаюць 20 рэлігійных суполак, з іх — 11 праваслаўных (на працягу 10 гадоў колькасць не змянялася). На рэгістрацыйным уліку знаходзяцца 36 культавых аб’ектаў, з іх — 29 праваслаўных, 3 праваслаўныя ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сем праваслаўных культавых будынкаў уключаны ў турыстычныя маршруты.

У Карэліцкім раёне цесна наладжана ўзаемадзеянне з Беларускай Праваслаўнай Царквою па ўсіх накірунках дзейнасці. Святары раёна пастаянна прымаюць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь, знамянальным падзеям у гісторыі і сучаснаму жыццю Беларусі і Карэліччыны. Установамі культуры ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквою праведзены шэраг культурна-масавых мерапрыемстваў. На працягу Тыдня праваслаўнай кнігі бібліятэчныя ўстановы наведалі настаяцелі праваслаўных цэркваў. Гутаркі вяліліся на тэму «Праваслаўная кніга — шлях да пазнання Божага свету». На працягу некалькіх гадоў Карэліцкая раённая бібліятэка актыўна супрацоўнічае з Выдавецтвам Беларускага Экзархата, дзякуючы якому штогод фонд папаўняецца праваслаўнай літаратурай. У цяперашні час фонд мае больш за 5000 кніг і дыскаў.

Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з Беларускай Праваслаўнай Царквою. У 2020-2021 навучальным годзе рэалізавана праграма факультатыўных заняткаў «Асновы праваслаўнай культуры», з верасня 2021 г. дадзены стар рэалізацыі праграмы «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму».

Прадаўжаецца рэалізацыя сацыяльнага праекта «Урокі міласэрнасці» сумесна з ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна», у рамках якога ажыццяўляліся экскурсіі па святынях  Карэліцкага раёна і Гродзенскай вобласці, праводзяцца пасяджэнні клуба «Собеседница» ў г.п. Мір, Калядныя і Велікодныя сустрэчы.

Вызначаны месцы і пакоі для малітвы і ажыццяўлення царкоўных абрадаў ва УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца», Мірскай гарпасялковай бальніцы і Жухавіцкім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Установамі аховы здароўя сумесна з Карэліцкім Благачыннем праведзены акцыі: «Слухаць гатовыя», «Мама, тата, я — дружная сям’я», «Лета на здароўе», «Залаты ўзрост».

Яўген Чычкан падзякаваў Карэліцкаму благачынню за цеснае ўзаемадзеянне з Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам і выказаў упэўненасць у прадаўжэнні супрацоўніцтва на такім жа высокім узроўні.

Затым з дакладамі выступілі госці сустрэчы: протаіерэй Андрэй Цыгель («Выклікі сучаснасці і шляхі іх пераадолення») і іерэй Аляксандр Сняжко («Роля СМІ ў падзенні нораваў у другой палове ХХ-пачатку ХХІ стагоддзяў»). Увазе прысутных быў прадэманстраваны фільм «30 гадоў адраджэння Епархіі».

У правядзенні сустрэчы таксама прынялі ўдзел протаіерэй Генадзій Логін, які ўзначальвае аддзел па кананізацыі святых Навагрудскай Епархіі, і благачынны Карэліцкай акругі, протаіерэй Мікалай Орса, які запрасіў прысутных да малітвы.

Вяла сустрэчу дырэктар Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік. Свае аўтарскія песні падарыў слухачам Аляксандр Абадзінскі з райцэнтра. «Шанцуе з маленства — жыву ў Беларусі, старонцы цудоўнай, краіне дабра…», — спяваў выканаўца.

У фае ўстановы культуры супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі арганізавалі дзве выставы: «Духовной книги благодать» (для дарослых) і «Зёрнышки добра и света» (для дзяцей). Тут жа была прадстаўлена  і выстава рэдкай старадрукаванай кнігі, ікон, царкоўнага аблачэння.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ

Translate »