19.04.2024

Які ён, малады спецыяліст сучаснасці? Кім ён працуе? Чым захапляецца? Што яго цікавіць? Гэта высвятлялі на раённым конкурсе «Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя», які адбыўся на сцэне Карэліцкага раённага Дома культуры.

У конкурсе прынялі ўдзел самыя лепшыя і самыя актыўныя. Гэта не дзіўна. Толькі людзі, апантаныя сваёй справай сярод працоўнай руціны могуць знайсці час, каб падрыхтавацца да такога адказнага конкурсу.

І вось, калі ва ўтульнай глядзельнай зале сабраліся гледачы, якія прыйшлі падтрымаць сваіх сяброў і калег, альбо проста адпачыць і паглядзець конкурс, калі вядучыя прывіталіся з гледачамі, на сцэну выйшлі галоўныя зоркі сённяшняга вечара — канкурсанты.

Удзельнікамі конкурсу “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя” у 2022 годзе сталі:

Юлія Бартош — бухгалтар КСУП “Чарняхоўскі-Агра”;

Таццяна Літвінковіч — настаўнік англійскай мовы ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Сташэўскай”;

Аляксандра Дрык — выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад г.п. Мір”;

Крысціна Лаўрушчык — тэхнік-тэхнолаг Карэліцкага ўнітарнага прадпрыемства “Камбінат бытавога абслугоўвання”;

Ангеліна Хілевіч — настаўнік англійскай мовы ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа”;

Сяргей Шмайло — настаўнік па класе баяна Жухавіцкага філіяла ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”;

Максім Урбанчук — ветэрынарны ўрач СВК “Маяк-Заполле”;

Паліна Рабцава — памочнік урача па амбулаторна-паліклічнай дапамозе УЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”;

Ганна Ярмоленка — інжынер-тэплатэхнік Карэліцкага РУП “Жыллёва-камунальная гаспадарка”;

Вераніка Чэрнік-Бунас — майстар вытворчай адукацыі УА “Мірскі дзяржаўны каледж”.

         

Сяргей Столяр

Фота аўтара

Translate »