29.03.2024

27 снежня 15 дзяцей з Карэліцкага раёна прымуць удзел у абласным дабрачынным свяце з удзелам кіраўніцтва Гродзенскай вобласці.
28 снежня ў сярэдняй школе № 1 г.п. Карэлічы адбудзецца раённае дабрачыннае свята з навагоднім прадстаўленнем “Тэатральныя задумы Бабы Ягі”. На свята запрошаны дзеці з прыёмных і апякунскіх сем’яў, а таксама рабяты з інваліднасцю.
29 снежня 30 юных карэліччан, якія добра паказваюць сябе ў вучобе, творчасці і спорце, стануць удзельнікамі навагодняга балю ў Мірскім замку.
29 снежня на рэспубліканскае навагодняе свята для дзяцей педагагічных работнікаў накіруюцца трое нашых юных землякоў.
29 снежня навагодняя казка чакае двух рабят з Карэліччыны ў Палацы Рэспублікі, дзе самыя добрыя словы пажаданняў удзельнікам свята адрасуе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Translate »