20.04.2024

Нягледзячы на мароз, жыхары і госці аграгарадка Лукі сабраліся на дзень святога Уласа, каб ушанаваць хатніх жывёл, асабліва коней, якія ў даўнія часы былі галоўнымі памочнікамі. Госці частаваліся блінамі і печывам у форме падковы, каталіся на конях і праганялі холад танцамі і спартыўнымі гульнямі.

Загадчык аддзела культуры і дасуга «Лукскі дом культуры» Іна Башко кажа, што да свята рыхтаваліся грунтоўна. Пра асаблівасці святкавання расказала мясцовая жыхарка Алена Анікій.

24 лютага — па царкоўным календары – свята святога Уласа, апекуна жывёл.
У беларусаў у Дзень Святога Уласа («конскае свята») аб’язджалі маладых коней і ладзілі асаблівую трапезу.
26 лютага 2023 г. у аг. Лукі адбылося штогадовае зімовае свята ў гонар Святога Уласа – апекуна хатніх жывел, якіх у гэты дзень абавязкова кармілі лепшым кормам, здзяйснялі рытуальныя абрады, каб зберагчы жывёлу ад нячыстай сілы. У  гэты дзень на конях не працуюць, а аб’язджаюць маладых коней.

На працягу святочнага дня гучала музыка. Існавала традыцыя, згодна з якой жанчыны рабілі невялікія снапкі лёну (па-мясцоваму «ручкі»), якія яны передавалі мужчынам.  Тыя павінны былі выехаць у поле і кінуць «ручкі» ў поле як мага далей, каб урадзіўся доўгі лён.

Упрыгожаныя калёсы аб’ехалі ўвесь аграгарадок, каб ён працягваў квітнець і развівацца. Вядучыя падарылі ўсім прысутным шчырыя пажаданні: «каб перашкоды абыходзілі бокам, каб жывёла раслай сытай, а ўраджай быў багатым. І галоўнае — каб жыхары аграгарадка былі здаровымі, бадзёрымі, вясёлымі, як гэтае свята…»

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага, напрыклад, што «сварыцца нельга, а на свяце асабліва, бо конь слухацца не будзе, будзе хадзіць супраць разоры». Мабыць, нездарма людзі кажуць, што конь – разумная жывёла: злосных і задзірлівых не любіць, а вясёлых, бадзёрых ды спартыўных паважае.

Чаму б не дагадзіць жывёле?! На пляцоўцы госці свята каталі колы, забівалі цвікі, аб’язджалі маладых коней, насілі чыгуны з бульбай.

Завітаў на свята і цэлы цыганскі табар. Забіяцкія госці не толькі весяліліся, але і прадказвалі лёс удзельнікам мерапрыемства. Ды і чаму б не паверыць тым, хто адгадвае чужыя мроі-мары і ўпэўнена сцвярджае, што яны абавязкова спраўдзяцца!

Напрыканцы мерапрыемства гасцей пачаставалі блінамі, у якіх можна было знайсці манетку. Той шчасліўчык, хто знайшоў мядзяк, атрымліваў сюрпрыз.

Раздатчыца абедаў КСУП “Лукі-Агра” Вольга Гурын чарговы раз частуе гасцей свята смачнымі блінамі

   

Салодкі чай дапамагае сагрэцца

 

 

 

 

 

Завяршылася свята выступленнем ансамбля народнай музыкі і песні «Цырынскія музыкі»

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

Translate »