Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзян), юрыдычных асоб на імя дырэктара ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
— прозвішча, імя, імя па бацьку (грамадзяніна);
— адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
— выказванне сутнасці звароту;
— адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
— поўнае найменне юрыдычнай асобы;
— месцазнаходжанне юрыдычнай асобы;
— выказванне сутнасці звароту;
— прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
— адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не больш чым за 15 дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, не пазней 1 месяца.

Электронная пошта для зваротаў:
korelichi-rck@yandex.by,
kor.omr@yandex.by